Аб утварэнні участковых выбарчых камісій

9 января 2018 - Administrator
article3644.jpg

 3 студзеня 2018 года ў малой зале райвыканкама адбылося пасяджэнне раённага выканаўчага камітэта, на якім было разгледжана пытанне “Аб утварэнні участковых выбарчых камісій  па  выбарах дэпутатаў мясцовых Саветаў дэпутатаў Рэспублікі Беларусь 28-га склікання”. Вёў пасяджэнне старшыня райвыканкама Аляксандр Грыцук.


Разгледзеўшы  пратаколы, якія паступілі ад працоўных калектываў і грамадскіх аб’яднанняў, заявы выбаршчыкаў аб вылучэнні сваіх прадстаўнікоў у склад участковых камісій па  выбарах дэпутатаў мясцовых Саветаў дэпутатаў Рэспублікі Беларусь 28-га склікання і згодна з артыкуламі 34 і 35 Выбарчага кодэксу Рэспублікі Беларусь было прынята рашэнне утварыць участковыя выбарчыя камісіі  па  выбарах дэпутатаў мясцовых Саветаў дэпутатаў Рэспублікі Беларусь 28-га склікання. 

Так, утворана  46 участковых выбарчых  камісій  па  выбарах дэпутатаў мясцовых Саветаў дэпутатаў Рэспублікі Беларусь 28-га склікання. Колькасны склад камісій склаў ад 6 да 11 чалавек. Тэкст рашэння чытайце ў сённяшнім нумары “ІВ”.
Аляксандра ДЖЭЖОРА.
Комментарии (0)
Добавить комментарий