Уладзімір Любушак – лепшы кіраўнік сельскагаспадарчага прадпрыемства ў вобласці

На днях Брэсцкім абласным аграпрамысловым саюзам падведзены вынікі конкурсу на званне “Лепшы кіраўнік” па выніках работы за 2018 год.

Першае месца ў конкурсе заняў Уладзімір Любушак, дырэктар ААТ “Святая Воля”, які прызнаны і Лепшым кіраўніком па выніках 2018 года. Перамога яго заслужаная, бо пад кіраўніцтвам Уладзіміра Любушака  прадпрыемствам дасягнуты высокія паказчыкі за мінулы год. 307 балаў – такі вынік пры ацэнцы эфектыўнасці работы прадпрыемства. Высока ацэнены і прафесіяналізм, энергія, дзелавыя і асабістыя якасці, упраўленчы талент і арганізатарскія здольнасці Уладзіміра Любушака.

Віншуем!

Валянціна БОБРЫК.