У дзень свята дзяржаўных сімвалаў краіны

12 мая, у другую нядзелю мая,  беларусы ўрачыста адзначаюць Дзень Дзяржаўнага герба Рэспублікі Беларусь і Дзяржаўнага сцяга Рэспублікі Беларусь.

Шматлюдна ў гэты  дзень было і на плошчы ля будынка райвыканкама. Тут з нагоды свята сабраліся прадстаўнікі розных пакаленняў – прадстаўнікі  раённай улады,  працоўных калектываў, грамадскіх арганізацый, ветэраны,  ваенаслужачыя, моладзь.

З дзяржаўным святам – Днём Дзяржаўнага герба Рэспублікі Беларусь і Дзяржаўнага сцяга  Рэспублікі Беларусь ад імя   райвыканкама і райсавета   павіншаваў прысутных, а ў іх асобе ўсіх жыхароў раёна старшыня райвыканкама Аляксандр Грыцук.

Затым пад гукі Дзяржаўнага гімна ўрачыста быў узняты Дзяржаўны сцяг Рэспублікі Беларусь. Ганаровае права ўзняць Дзяржаўны сцяг Рэспублікі Беларусь сёлета  было прадастаўлена ганароваму грамадзяніну Івацэвіцкага раёна Святлане Мікалаеўне Галавач, маёру міліцыі Сяргею Пятровічу Юнкевічу, які ўзнагароджаны  медалём “За бездакорную службу”, Сяргею Юзэфовічу, навучэнцу ДУА “Ліцэй Івацэвіцкага раёна”, пераможцу 3-га этапа рэспубліканскай алімпіяды па гісторыі, Аляксандры Куіс, навучэнцы ДУА “СШ №1 г. Івацэвічы”, пераможцы 3-га этапа рэспубліканскай алімпіяды па абслугоўваючай працы і Ганне Савініч, навучэнцы ДУА “СШ №1 г.Івацэвічы”, пераможцы рэспубліканскай спартакіяды школьнікаў па дзюдо.

Урачыстым момантам свята стала пранясенне моладдзю  па плошчы сцяга Рэспубікі Беларусь.

Узнёсла і шчыра віншавалі са святам прысутных сваімі творчымі нумарамі выканаўцы і творчыя калектывы Івацэвіччыны: А. Аўцынаў, К. Ганчарук, К. Юдзік, В. Скрэбец, А. Чалык, П. Аленіч, вакальны жаночы ансамбль “Сяброўкі”  і самыя юныя артысты –   маленькія выхаванцы ДУА “Яслі-сад №4 г.Івацэвічы”. А вакальна-харэаграфічная кампазіцыя “Сэрца Беларусі” стала яркім упрыгожваннем святочнай праграмы.

Затым слова было прадастаўлена намесніку камандзіра 2-га асобнага стралковага батальёна  вайсковай часці  7404 па ідэалагічнай рабоце Аляксандру Кудрэвічу.

Завяршылася цырымонія ўзняцця Дзяржаўнага сцяга Рэспублікі Беларусь урачыстым  страявым маршам ваеннаслужачых  2-га асобага стралковага батальёна.

Падрыхтаваў Дзяніс КАРПАЎ.