Апошні школьны званок — 30 мая

Урачыстасць для выпускнікоў “Апошні школьны званок” адбудзецца 30 мая, у чацвер, ва ўсіх школах і ліцэі Івацэвіцкага раёна

385 адзінаццацікласнікаў раёна стаіць на парозе дарослага жыцця, базавую адукацыю сёлета атрымаюць 509 вучняў  дзявятых класаў. Заканчваюць навучальны год сёлета 5995 вучняў, для большасці з іх з першага чэрвеня пачнуцца летнія канікулы, а для выпускнікоў – хвалюючая пара экзаменаў.

Выпускны вечар запланаваны на 8 чэрвеня, бо ўжо 10 чэрвеня пачнецца цэнтралізаванае тэсціраванне.

Валянціна БОБРЫК.