Наступствы навальніцы 17 мая


Вечарам 17 мая  навальніца з маланкамі, грымотамі і дажджом пранеслася над нашым раёнам. Ад наступстваў навальніцы пацярпелі і Івацэвічы, і вёскі: былі абясточаны лініі электраперадач, у многіх пагарэлі тэлевізары, тэлефоны і мадэмы і іншыя прыстасаванні.
Як паведамілі ў Івацэвіцкім раёне электрычных сетак, перабоі з электрычнасцю ўзнікалі ў Харошчы, Буле, Косаве, Корачыне, Елках, Гічыцах і іншых населеных пунктах. Каб выправіць непаладкі, працавалі шэсць дадатковых брыгад. Усё было выпраўлена ў тэрмін не даўжэй за 22 гадзіны.
Пасля навальніцы чарга з жадаючых замяніць мадэмы выстраілася ў раённым аддзеле электрычнай сувязі. Так, праблемы з мадэмамі пасля навальніцы ўзніклі ў жыхароў Стаек, Грыўды, Івацэвіч, Целяхан, Яглевіч… Спецыялісты «Белтэлекама» рэкамендуюць падчас навальніцаў адключаць электрапрыборы (у прыватнасці, мадэмы і прыстаўкі). У кампаніі звярнулі ўвагу, што абавязак адключаць абсталяванне ад сеткі ў час дрэннага надвор’я прапісаны і ў парадку аказання паслуг «Белтэлекамам». У раённым аддзеле электрычнай сувязі адзначылі, што калі абанент сам прывозіць абсталяванне, якое выйшла са строю, то замена бясплатная, у выпадку, калі патрэбен выезд спецыяліста на месца, ужо прыйдзецца заплаціць.
Падрыхтавала Ганна Ільяшэвіч. 

Фота ілюстрацыйнае.