ДУА “СШ №3 г.Івацэвічы” – пераможца

абласнога этапу конкурсу па выніках  акцыі “Тыдзень лесу”

Урачыстая цырымонія ўзнагароджвання пераможцаў сярод школ і класаў добраахвотнай акцыі “Тыдзень лесу” на абласным узроўні граматамі і падарункамі ад Брэсцкага ДВЛГА адбылася 17 мая на базе ДУА “Сярэдняя школа №3 г.Івацэвічы”. У намінацыі “Самая актыўная школа” пераможцам стала ДУА “Сярэдняя школа №3 г.Івацэвічы”, якая атрымала ў падарунак галоўны прыз – інтэрактыўную дошку.

У падвядзенні вынікаў і цырымоніі ўзнагароджвання прынялі ўдзел намеснік дырэктара па ідэалагічнай рабоце Брэсцкага ДВЛГА Ілля Шпак, вядучы інжынер па лесаўзнаўленні Брэсцкага ДВЛГА Святлана Скібіцкая, намеснік дырэктара па ідэалагічнай рабоце Івацэвіцкага ДЛГУ “Івацэвіцкі лясгас” Святлана Касцюкевіч, першы сакратар Івацэвіцкага раённага камітэта ГА “БРСМ” Вольга Белякова.

Усім пераможцам конкурсу абласнога этапу ўсіх намінацый былі ўручаны граматы, памятныя падарункі і сертыфікаты на дэкаратыўны пасадачны матэрыял для азелянення прышкольнай тэрыторыі, а СШ №3 г.Івацэвічы атрымала яшчэ і галоўны падарунак – інтэрактыўную дошку.

Штодзень на працягу дзесяці дзён старшакласнікі пад кіраўніцтвам Іны Іванаўны Нікалайчук ДУА “СШ №3 г.Івацэвічы” садзілі па 350 і больш саджанцаў лясных культур. Акрамя таго, на базе школы актыўна працуе школьнае лясніцтва “Зялёны квартал” пад кіраўніцтвам Тамары Рыгораўны Пясецкай.

Для пераможцаў абласнога этапу конкурсу былі арганізаваны экскурсіі: па комплексе па вырошчванні пасадачнага матэрыялу з закрытай каранёвай сістэмай  ДЛГУ “Івацэвіцкі лясгас”, і ў Косаўскі палаца-паркавы ансамбль.

Вучні трэцяй школы ў гэты дзень гасцей парадавалі паказам цікавага і вясёлага роліка-пераможцы конкурсу, прадставілі творчую справаздачу аб сваёй рабоце і падарылі атмасферу сапраўднага свята.

 Валянціна БОБРЫК. Фота Валерыя МІСКЕВІЧА.