XIV Беларускі міжнародны медыяфорум праходзіў на Брэстчыне

ильяшевич анна

Прадстаўнікі 25 краін прымаюць  ўдзел у XIV Беларускім міжнародным медыяфоруме «Партнёрства ў імя будучыні: журналістыка і сацыяльная абарона грамадства», які праходзіць у Брэсце 23-24 мая.

На медыяфорум  прыехалі дзяржаўныя і грамадскія дзеячы, дыпламаты, прадстаўнікі экспертнай і медыйнай супольнасці, журналісты з Азербайджана, Арменіі, Вялікабрытаніі, Венгрыі, Германіі, Ізраіля, Італіі, Казахстана, Кітая, Кыргызстана, Латвіі, Літвы, Малдовы, Манголіі, Польшчы, Расіі, Сербіі, ЗША, Таджыкістана, Туркменістана, Узбекістана, Украіны, Францыі, Эстоніі, – усяго ў складзе дэлегацыі больш за 250 чалавек, з іх амаль 100 замежных гасцей.

У гэтым годзе медыяфорум адкрыла пленарнае пасяджэнне ў турыстычным комплексе «Сядзіба Рынькаўка» (вёска Цюхінічы, Брэсцкі раён). Пасля пленарнага пасяджэння  работа прадоўжылася  па секцыях. Тэмамі панэльных дыскусій сталі –  «Медыяпрастора і інфармацыйная бяспека», «Уплыў сацыяльных сетак і блогасферы на фарміраванне грамадскага меркавання. Пашырэнне прысутнасці ў іх дзяржаўнага кантэнту», «Сучасныя трэнды інтэрнэт-журналістыкі і яе роля ў вырашэнні сацыяльна-палітычных праблем рэгіёнаў».

Традыцыйна ў другі дзень форуму, у гэтым годзе на базе Брэсцкага дзяржуніверсітэта, ладзіцца  Летняя школа журналістыкі па тэме «Сучасная журналістыка і сацыяльныя медыя».

Таксама ў першы дзень медыяфоруму было арганізавана ўшанаванне пераможцаў па выніках штогадовага спаборніцтва сярод рэдакцый абласных, аб’яднаных, гарадскіх і раённых газет, тэлебачання і радыё, журналістаў Брэсцкай вобласці.

Прыемна адзначыць, што і ў гэтым годзе скарбонка ўзнагарод рэдакцыі раённай газеты “Івацэвіцкі веснік” папоўнілася новымі ўзнагародамі.

Так, у намінацыі “Маладзёжныя арыенціры” пераможцам спаборніцтва прызнана карэспандэнт  раённай газеты “Івацэвіцкі веснік” Ганна Ільяшэвіч. 

Калектыў рэдакцыі віншуе калегу з ўзнагародай  і зычыць ёй новых творчых перамог.

Дзяніс КАРПАЎ, фота Аляксандра Шульгача.