У сярэдняй школе №4 г. Івацэвічы прайшло свята, прысвечанае 500-годдзю райцэнтра

У суботу, 25 мая, ДУА «Сярэдняя школа №4 г. Івацэвічы» прайшло свята «Любімаму гораду Івацэвічы прысвячаецца…»

Мерапрыемства праходзіла ў рамках месячніка, прымеркаванага да 500-годдзя г. Івацэвічы і да 75-годдзя вызвалення Рэспублікі Беларусь ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. Распачалася дзея ўрачыстым адкрыццём на тэрыторыі школы парку для адпачынку, які створаны па ініцыятыве дырэктара сярэдняй школы №4 Алега Васільевіча Раўчэні і які прысвечаны паўвекавому юбілею нашага райцэнтра.

Далей шматлікім гледачам была прадстаўлена тэатралізаваная пастаноўка «Легенда стварэння горада Івацэвічы».

Завяршылася мерапрыемства святочным канцэртам, дзе можна было пачуць песні, як прысвечаныя любімаму гораду, так і на ваенную тэматыку, убачыць танцавальныя нумары і флэшмоб у выкананні вучняў сярэдняй школы №4 г. Івацэвічы.

 

Юлія Кавалёва, фота аўтара.