У школах раёна прайшлі ўрачыстыя лінейкі, прысвечаныя заканчэнню навучальнага года (фотарэпартаж)

Урачыстасць “Апошні школьны званок” адбылася  ў школах і Ліцэі Івацэвіцкага раёна.

Урачыстыя лінейкі, прысвечаныя заканчэнню навучальнага  2018-2019 года,  прайшлі ва ўстановах адукацыі раёна   30 мая.

Апошні школьны званок сёлета прагучаў  для 385 адзінаццацікласнікаў раёна і 509 вучняў  дзявятых класаў. Заканчваюць навучальны год сёлета 5995 вучняў.  Школы і Ліцэй Івацэвіцкага раёна гасцінна сустракалі ў гэты дзень удзельнікаў свята.

Хутка выпускнікоў чакаюць школьныя экзамены і выпускны баль.

На здымках:

Падчас урачыстай лінейкі ў Целяханскай СШ:

 

Падчас урачыстай лінейкі ў Ліцэі Івацэвіцкага раёна:

Падчас  урачыстасці ў Гортальскай СШ:

Падчас урачыстасці ў СШ №1 г. Івацэвічы:

 

 

Валянціна Бобрык, фота Валерыя Міскевіча.