Дабрачынная акцыя “Белдзяржстрах – дзецям”

госстрах ивацевичи

Стала добрай традыцыяй штогод БРУСП Белдзяржстрах сумесна з Міністэрствам адукацыі Рэспублікі Беларусь праводзіць рэспубліканскую дабрачынную акцыю “Белдзяржстрах – дзецям”.

Сутнасць яе ў тым, што заключыўшы дамову аб добраахвотным страхаванні ад няшчасных выпадкаў і захворванняў – тры працэнты ад сабранай страхавой прэміі Белдзяржстрах пералічыць на патрэбы ўстаноў адукацыі. Гэтай акцыяй спецыялісты Белдзяржстраха хочуць прыцягнуць увагу грамадства да клопату аб здароўі дзяцей.

Вельмі прыемна, што сёлета пераможцамі акцыі сталі ДУА “Яслі-сад № 5” (Зорачка) і ДУА “Яслі-сад №6” (Алеся), і дырэктар прадстаўніцтва Белдзяржстрах па Івацэвіцкім раёне Ніна Каральчук з задавальненнем уручыла калектывам вышэйзгаданых дзіцячых садкоў сертыфікаты на суму па 1000 рублёў.

Да 30 чэрвеня акцыя працягваецца, яшчэ ёсць час добраахвотнага страхавання ад няшчасных выпадкаў. Каб стаць удзельнікам акцыі дастаткова застрахаваць сябе ці сваіх блізкіх, а сваё дзіця – проста неабходнасць.

Валянціна БОБРЫК.