Стартаваў трэці працоўны семестр

30 мая 2019 года на базе УА «Івацэвіцкі дзяржаўны прафесіянальны ліцэй сельскагаспадарчай вытворчасці» адбылося ўрачыстае адкрыццё трэцяга працоўнага семестра-2019, у якім прынялі ўдзел больш за 20 байцоў, камандзіраў, камісараў студэнцкіх атрадаў. З афіцыйным стартам работы моладзь павіншавалі галоўны спецыяліст аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкама Аляксандра Гардзейка, першы сакратар райкама ГА «БРСМ» Вольга Белякова, старшыня Маладзёжнага парламента Ганна Ільяшэвіч, дырэктар УА «Івацэвіцкі дзяржаўны прафесіянальны ліцэй сельскагаспадарчай вытворчасці» Міхаіл Яўгенавіч Дымовіч, намеснік дырэктара па выхаваўчай рабоце Міхаіл Аляксеевіч Сухан. Яны выказалі спадзяванне, што маладыя людзі з карысцю правядуць працоўную змену, атрымаюць прафесійныя навыкі і прадэманструюць свае лідарскія якасці. Падчас мерапрыемства  Вольга Белякова ўручыла камандзірам студэнцкіх атрадаў ГА «БРСМ» сімвалічныя працоўныя пуцёўкі і ўзнагародзіла Граматамі байцоў экалагічнага атрада імя Колі Гойшыка.

Ганна Ільяшэвіч, фота аўтара.