Косаўскі палац запрашае на выстаўку Раманаса Барысаваса (Літва)

Адкрыццё выстаўкі ў залах Косаўскага палаца 12 чэрвеня ў 12.00. Выстаўка працуе штодзённа з 10.30 да 17.30.

Раманас Барысавас – член саюза мастакоў Літвы. Нарадзіўся ў Вільнюсе 11 мая 1949 г. У 1973 г. скончыў Віленскі мастацкі інстытут па спецыяльнасці дызайн. Актыўна супрацоўнічае з музеямі, галерэямі і рознымі грамадскімі арганізацыямі ў Германіі, Польшчы, Расіі і іншых краінах. Аўтар больш за 70 персанальных выставак у Літве, Германіі, Польшчы, Расіі, ЗША, Люксембургу, Аўстрыі. Шмат работ знаходзіцца ў розных музеях і прыватных зборах Еўропы і Амерыкі.