Канцэрт групы «Ляпіс-98» прайшоў у Івацэвічах

З аншлагам прайшоў канцэрт знакамітай беларускай «Ляпіс-98»  у Івацэвічах. Мабыць, гэта быў самы эмацыянальны, драйвовы і атмасферны канцэрт, які калі-небудзь бачылі сцены Івацэвіцкага ГДК. Поўная зала, гучныя апладысменты, успышкі камер і авацыі з кожнай песняй – усё гэта «Ляпіс-98». На сцэне прагучалі такія вядомыя песні, як «Яблыні », «Ау», «Рамонкі », «Ты кінула» і інш. Гледачы паўставалі са сваіх месцаў і ахвотна танцавалі пад вядомыя хіты. Фронтмэн групы Сяргей Міхалок размаўляў з залай у духу стэнд-апу. Жартаваў пра калег-музыкантаў і сучасную беларускую музыку. Музыканты правялі канцэрт у лепшых традыцыях «Ляпіса» – дзве гадзіны драйву, шалёнай энергетыкі і, вядома, якаснага светлавога шоў.

Ганна Ільяшэвіч, фота аўтара.