Турзлёт ААТ «Івацэвічдрэў” – цудоўны дэбют

Каманда-пераможца

Ажно 11 каманд выставіла ААТ “Івацэвічдрэў” на турзлёт, які адбыўся на фестывальнай пляцоўцы каля возера Вулькаўскае ў выхадныя 15-16 чэрвеня. Кожная каманда прадстаўляла або свой вытворчы аддзел, або цэх, або ўчастак вялікага калектыва горадаўтваральнага прадпрыемства.

У конкурсе “Візітоўка” роўных не было камандзе “Машы і Мядзведзь”. Офісныя лэдзі пад кіраўніцтвам свайго адзінага “мядзведзя” – Сяргея па прозвішчы Мядзведзь ліха таньчылі на сцэне, прадстаўляючы сваю каманду.
Па-майстэрску ставілі палаткі і пераадольвалі паласу перашкод каманда “Банда” – у яе першае месца ў каманднай дыстанцыі. Лепшымі ў арыентаванні былі ўдзельнікі каманды “Надзейны забеспячэнец”, а ў яздзе на веласіпедзе – каманды “Рухавічок”. Яскравай была гульня ў валейбол каманды “Арганізаваная вытворчая групіроўка”.

У выніку ўсіх спаборніцтваў першае месца ў каманды “Рухавічок”, другое – у каманды “Надзейны забеспячэнец” і трэцяе – “Цэхавы мікс”. Раз’ехаліся з турзлёта з зарадам бадзёрасці і пазітыву, а таксама з надзеяй, што турзлёт будзе мець працяг у наступныя гады.
 Падрыхтавала Валянціна БОБРЫК. Фота з архіва прадпрыемства.