Скараціў дарогу і… жыццё 

Трагічна завяршылася спроба перайсці ўброд раку Шчара 
43-гадовы жыхар в Прыбарава пражываў у роднай вёсцы з маці, працаваў дворнікам у ДУА “Быценская СШ”. Звычайна ён з самага ранку прыходзіў на работу цераз мост праз раку, а пасля працы ў летні перыяд рухаўся дамоў напрамую – цераз брод у Шчары. Як тлумачыў маці, ён паспяваў і памыцца пасля працы, і дарогу скарачаў прыкладна на два кіламетры. 
Але ў аўторак, 18 чэрвеня, здарылася непапраўнае. Цяпер немагчыма канкрэтна сказаць, як развіваліся падзеі, але мужчына не прыйшоў дамоў у той дзень. Маці забіла трывогу, яна неаднаразова прасіла сына перастаць “карыстацца гэтым маршрутам”. На Быценшыну выехала аператыўная група праваахоўных органаў з Івацэвіч. Праз некалькі гадзін паступіў сігнал ад аднаго з рыбаловаў: у вадзе знаходзіцца цела мужчыны, якога якраз і шукалі. 
…Сезон адпачынку ў разгары, да вады літаральна цягне і маладых, і старых. Памятайце: вельмі непажадана ў нецвярозым стане заходзіць у ваду, таксама непажадана купацца ці плаваць ва неўстаноўленых месцах. Тым болей – у адзіночку, калі аказаць дапамогу ў крытычнай сітуацыі  няма каму. 
Дзмітрый КУЦКО, оперупаўнаважаны групы вышуковай работы аддзялення крымінальнага вышуку Івацэвіцкага РАУС.