Сучасная кацельня

У в. Волька за мінулы год на кацельні, якая належыць ДУВП «Івацэвіцкая ЖКГ», праведзена значная мадэрнізацыя. Цяпер кацельня працуе на мясцовых відах паліва – на шчапе. Адметнасць яе яшчэ ў тым, што падача паліва ажыццяўляецца механізавана.
Машыніст-качагар кацельні ДУВП «Івацэвіцкая ЖКГ» Іван Гарэўскі казаў, што абсталяванне сучаснае і яго задача – сачыць за работай аб’екта: за парадкам у памяшканні кацельні і вакол, за своечасовасцю падвозу паліва, а таксама кантраляваць параметры работы кацельні.
Раней кацельню абслугоўвалі восем работнікаў, сёння – чатыры.
Валянціна БОБРЫК.
Фота Валерыя МІСКЕВІЧА.