27 чэрвеня 2019 года — раённы Дзень падпісчыка

Паважаныя жыхары раёна!
27 чэрвеня, у чацвер, з 11.00 да 14.00 у аддзяленні паштовай сувязі Івацэвічы-5, якое знаходзіцца ў райцэнтры па вул. Леніна, 58, будзе ладзіцца раённы Дзень падпісчыка.
Падчас акцыі вы зможаце пагутарыць з супрацоўнікамі рэдакцыі раённай газеты «Івацэвіцкі веснік», выказаць свае прапановы і пажаданні. А тых, хто ў час акцыі аформіць падпіску на «Івацэвіцкі веснік» на 2-е паўгоддзе 2019 года, чакаюць памятныя падарункі ад рэдакцыі.
Шаноўныя сябры! Калектыў рэдакцыі раённай газеты «Івацэвіцкі веснік» будзе рады бачыць кожнага з вас сярод пастаянных падпісчыкаў раёнкі!
З павагай – калектыў рэдакцыі «ІВ».