Івацэвіччына адзначыла Дзень моладзі

30 чэрвеня на пляцоўцы каля Лядовай арэны прайшлі святочныя мерапрыемствы, прысвечаныя Дню моладзі.

Распачаліся мерапрыемствы святочным канцэртам маладзёжнай творчасці «Мы, маладыя, – надзея краіны!». Таксама тут праходзіў раённы этап рэспубліканскага конкурса «Аўталедзі-2019». У ім прынялі ўдзел чатыры прадстаўніцы Вольга Гарчакова, Крысціна Кавалевіч, Вольга Ульдзіновіч і Марына Любецкая.  Праграма спаборніцтва спалучала творчыя конкурсы з уменнем вырашаць даволі няпростыя практычныя задачы: дзяўчатам неабходна было прадэманстраваць свае здольнасці на трох этапах — «Візітная картка», у якой трэба было прадставіць інфармацыю пра сябе і аўтамабіль, адказаць на  пытанні ПДР, паказаць сваё майстэрства ў ваджэнні, а таксама прыдумаць уласны дарожны знак. Асаблівую ўвагу прыцягвала дэкаратыўнае афармленне транспартных сродкаў канкурсантак.

У выніку спаборніцтваў трэцяе месца заняла Крысціна Кавалевіч, другое – у Вольгі Ульдзіновіч, перможцай конкурсу стала Вольга Гарчакова, якая другі год запар прымае ўдзел у гэтым конкурсе. Кожная ўдзельніца атрымала памятныя падарункі ад арганізатараў.

У гэтым годзе арганізатары свята пастараліся на славу, праграма была вельмі насычанай, працавала шмат пляцовак разнастайных актыўнасцей, і кожны мог знайсці забаву сабе па душы. Каля сцэны размясціліся шматлікія гандлёвыя рады, дзіцячыя атракцыёны і тэматычныя, прафарыентацыйныя пляцоўкі.

Папдчас канцэрта шматлікія творчыя нумары праставілі навучэнцы УА «Івацэвіцкі дзяржаўны прафесійны ліцэй сельскагаспадарчай вытворчасці», артысты мастацкай самадзейнасці раёна. З вялікім запалам хлопцы і дзяўчаты ўдзельнічалі ў танцавальным флэшмобе студыі сучаснага танца «Grand dance studio». Таксама моладзь з задавальненнем удзельнічала ў віктарыне і конкурсах, прысвечаных тэме энергазберажэння. Таксама была прадстаўлена тэматычная пляцоўка «Маладое пакаленне за энергазберажэнне».

Пяць каманд змагаліся за званне чэмпіёна раённага змагання па пазаарэнным лазертагу. Так, трэцяе месца ў каманды папраўчай установы «Папраўчая калонія №5», другое месца – у ААТ «Івацэвічдрэў», пераможцай стала каманда Івацэвіцкага раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях.  Працягнулася мерапрыемства паказальным пажарна-выратавальным выступленнем: і дзеці, і дарослыя былі ў захваце ад воднага шоу. Завяршыліся святочная дзея танцавальнай праграмай і да цямна моладзь рухалася пад запальныя сучасныя трэкі.

 

   

 

Ганна Ільяшэвіч, фота аўтара.