Лясная – ах, гэта вуліца родная…

Не выпадкова вуліца Лясная аграгарадка Горталь адзначала свята вуліцы 29 чэрвеня. Для жыхароў паклалі па ёй асфальт, а гэта зрадні новаму дню нараджэння вуліцы.

Калісь на гэтай вуліцы, казала стараста аграгарадка Валянціна Якімовіч, ляжаў “армянскі” асфальт, які з гадамі стаў увесь у ямінах. Ехаць па ёй было што па пральнай дошцы, аўтамабілі выходзілі са строю, ды і людзі ў непагадзь спатыкаліся, нават атрымлівалі траўмы і скардзіліся старасце, прасілі дапамагчы…

У выніку нядаўна з’явіліся на вуліцы спецыялісты дарожнай арганізацыі – філіяла КУП “Брэстаблдарбуд” “Івацэвіцкае ДРБУ-178” і работа закіпела. У лічаныя дні разбітая вуліца стала новай і прыгожай, а жыхары вуліцы – шчаслівымі. І вырашылі яны пры падтрымцы старасты адзначыць такую падзею  святам. А падзея і сапраўды для аграгарадка важная, бо не цэнтральная, а звычайная вясковая вуліца стала асфальтаванай.

Падчас урачыстасці стараста аграгарадка Горталь дзякавала ад імя жыхароў вуліцы раённай і мясцовай уладзе, дэпутату райсавета, дарожнікам і вясковым актывістам.

Падрабязнасці са свята ў бліжэйшых нумарах “ІВ”.

Валянціна БОБРЫК.