3 ліпеня – Дзень Незалежнасці Рэспублікі Беларусь

Паважаныя жыхары Івацэвіцкага раёна!

Прыміце сардэчныя віншаванні з Днём Незалежнасці   Рэспублікі Беларусь і 75-годдзем вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў!

Для нас  галоўнае дзяржаўнае свята сімвалізуе гістарычную пераемнасць і нязломную сілу духу народа-пераможцы.

75 гадоў прайшло з таго часу, як на нашу зямлю вярнуўся мір. Наш народ аддаў за сваё вызваленне самае дарагое – мільёны чалавечых жыццяў.

Дарагія ветэраны Вялікай Айчыннай вайны, вы адстаялі нашу свабоду ў найцяжэйшай барацьбе з акупантамі, далі магчымасць жыць і працаваць дзеля  моцнай і квітнеючай Беларусі. Гонар і слава жывым, вечная памяць загінуўшым на фронце і тым, хто пасля вайны не дажыў да сённяшняга дня.

У гэты светлы і радасны дзень прыміце пажаданні моцнага здароўя, невычэрпнай энергіі і бадзёрасці духу! І хай над нашай роднай Беларуссю заўсёды будзе мірнае неба, а ў кожным доме пануюць любоў, шчасце і дабрабыт!

Са святам вас, дарагія землякі!

Раённы выканаўчы камітэт.

Прэзідыум раённага Савета дэпутатаў.