Вёска Соміна святкавала сваё 480-годдзе

Не кожная вёска можа пахваліцца такім узростам, як Соміно. За 480 гадоў прайсці праз многае і захаваць вёску ў выдатным выглядзе змаглі яе жыхары, сомінцы.

І 6 ліпеня на пляцоўцы за сельскім клубам сомінцы сабралісяўсе разам, каб адсвяткаваць юбілей сваёй малой радзімы і выказаць падзяку ўсім, хто зрабіў нешта карыснае для Соміна. Паглядзець на гэта дзейства прыехалі і тыя, хто цяпер пражывае ў горадзе, і жыхары суседніх населеных пунктаў. І гэта не дзіўна, бо арганізацыя свята на вышыні. Дастаткова спонсараў, актыўныя арганізатары, натхнёныя вяскоўцы. Гандлёвыя кропкі, палявая кухня, смачныя пачастункі – сомінцы пацвердзілі сваю гасціннасць, шчодрасць і велікадушнасць.

А колькі было віншаванняў і падарункаў! І найстарэйшым, і самым маленькім, і юбілярам, і мнагадзетным сем’ям, і тым, хто дапамог у арганізацыі свята.

Сярод сомінцаў ёсць актыўныя і ініцыятыўныя людзі. Напрыклад, Абрамчук Аляксандр Валянцінавіч і Капытіч Сяргей Сяргеевіч. Яны падзяліліся планамі па ўладкаванню вёскі: арганізацыя патрыётаў вёскі Соміна, уладкаванне лесапаркавай і пляжнай зон, усталяванне помніка ветэранам ВАВ, стварэнне клуба дайвераў, будаўніцтва капліцы.

А да вечара дзень вёскі ператварыўся у святкаванне Купалля. Па традыцыі запалілі вялізнае вогнішча, спявалі, вадзілі карагоды. А вось з незвычайнага быў феерверк, які запомніўся прысутным надоўга, як і ўсё свята ў Соміна.

Аб тым, чым здзівіла вёска гасцей і якімі перспектывамі развіцця вёскі жывуць выхадцы Соміна, чытайце ў «ІВ».

Фота Валянціны Бобрык.