У лагеры «Дубравачка»

Івацэвіцкія выратавальнікі ў працяг мерапрыемстваў рэспубліканскiх акцый “Канікулы без дыму і агню!” i  “Летні партуль” наведалі школьнікаў, якія адпачываюць у другую лагерную змену ў раённым аздараўленчым дзіцячым лагеры “Дубравачка”.

Пачаўся ён з сустрэчы адпачываючых школьнікаў са  старшым інспектарам СПіУГ Івацэвіцкага райаддзела па НС Уладзiславай Пархомiк. Рабяты праслухалі прафілактычнага накірунку гутарку, дзе былі адзначаны меры засцярогі  ад агню i вады, правілы бяспечных паводзін у навальніцу, а таксама ідучы ў лес.

Далей мерапрыемствы перайшлі ў двор летніка, дзе рабяты сустрэліся з выратавальнікамі ПАСП аг.Быцень. Тут была магчымасць і “баёўку” прымераць, і пакіраваць пажарным шматфункцыйным ствалом. Дарэчы, водная фіерыя, якую на развітанне ўчынілі для рабят выратавальнікі прыемна ўразіла хлопчыкаў і дзяўчынак асаблiва ў спякотнае надвор’е.

Івацэвіцкі РАНС.