Пах дыму ў шматкватэрным доме

Гэта той сігнал, які выклікае адчуванне найбольшай небяспекі.
Бо пажар у шматпавярховым доме – адзін з самых складаных для тушэння і небяспечны для людзей, звязаны са шматлікімі цяжкасцямі, у тым ліку, дарэчы, элементарнымі перашкодамі для пад’езду пажарных аўтамабіляў да месца здарэння.
19 ліпеня ў пачатку дзясятай гадзіны раніцы такі сігнал – пах дыму на пляцоўцы шматкватэрнага дома па вуліцы Леніна, 48 паступіў у раённы аддзел па надзвычайных сітуацыях.
Больш падрабязна мы яшчэ раскажам пра гэты выпадак. Цяпер жа адно ўздыхнём з палёгкай: пах гары быў выкліканы банальнай падгарэўшай на газавай пліце ежай. Самаго гаспадара дома не было. На гэты раз абышлося без пацярпелых. І тым не менш чалавечая бяспечнасць і безадказнасць маглі абярнуцца бядой.
Валерый ГАПЕЕЎ, фота аўтара і РАНС.

Устрывожаныя жыльцы дома на пляцоўцы, выясненне абставінаў: хто жыве ў кватэры, калі хто бачыў гаспадра…

 

Даследванне кватэры праз акно…

 

Вось і прычына…

 

А вось на гэта звярніце ўвагу: вялікі аўтамабіль пажарнікаў пры неабходнасці як бы змог пад’ехаць да дома? Ці не час прымаць рэальныя меры адносна падобных выпадкаў?