Хлебная ніва: лепшыя на жніве

На 23 ліпеня на жніве лепшых вынікаў дабіліся і заносяцца на раённую Дошку гонару, устаноўленую ў
райгазеце «Івацэвіцкі веснік»:

Сельгаспрадпрыемствы
ААТ «Квасевічы»
(дырэктар В. А. Алексяюк, галоўны аграном Д. А. Пузыновіч, старшыня прафкама Т. М. Алексяюк), дзе зерневыя скошаны і абмалочаны з 606 гектараў, што складае 47,2 працэнта да плана, намалочана 2743 тоны зерня пры ўраджайнасці 45,3 цэнтнера з гектара.
ААТ «Косава»
(дырэктар В. А. Шастак, галоўны аграном Г. М. Гардзяйчук, старшыня прафкама К. В. Лоскутава), дзе зерневыя скошаны і абмалочаны з 437 гектараў, што складае 40,1 працэнта да плана, намалочана 1881 тона зерня пры ўраджайнасці 43,0 цэнтнера з гектара.
ААТ «Святая воля»
(дырэктар У. Г. Любушак, галоўны аграном Д. А. Вішнеўскі, старшыня прафкама Ж. А. Корзан), дзе зерневыя скошаны і абмалочаны з 482 гектараў, што складае 39,5 працэнта да плана, намалочана 2028 тон зерня пры ўраджайнасці 42,1 цэнтнера з гектара.
Камбайнеры
Саўчанка Мікалай Максімавіч, Саўчанка Сяргей Мікалаевіч, экіпаж камбайна КЗС-1218 з ДП э/б «Майск», які ўбраў зерневыя з 215,5 гектара і намалаціў 626,2 тоны зерня.
Харужы Уладзімір Мікалаевіч, Краўцэвіч Аляксандр Уладзіміравіч, экіпаж камбайна КЗС-1218А з ААТ «Косава», які ўбраў зерневыя са 148,8 гектара і намалаціў 613,3 тоны зерня.
Ерчак Віктар Уладзіміравіч, Ерчак Віктар Віктаравіч, экіпаж камбайна КЗС-1218 з ААТ «Новыя Стайкі», які ўбраў зерневыя са 143 гектараў і намалаціў 510,8 тоны зерня.
Маладзёжныя экіпажы
Канявега Мікалай Мікалаевіч, Усенка Вячаслаў Уладзіміравіч, экіпаж камбайна КЗС-1218 з ААТ «Квасевічы», які ўбраў зерневыя са 111,1 гектара і намалаціў 501,2 тоны зерня. (на здымку)
Паўлоўскі Фёдар Сяргеевіч, Радзівон Андрэй Мікалаевіч, экіпаж камбайна КЗС-10 з ААТ «Мічурынск», які ўбраў зерневыя са 101 гектара і намалаціў 342 тоны зерня.
Еўтух Яўгеній Мікалаевіч, Кулак Антаніна Мікалаеўна, экіпаж камбайна КЗС-10 з ААТ «Мічурынск», які ўбраў зерневыя з 49,5 гектара і намалаціў 188 тон зерня.
Вадзіцелі
Верабей Віктар Мікалаевіч з ААТ «Косава», які на аўтамабілі ГАЗ-САЗ-35071 перавёз 784,5 тоны зерня.
Патрубач Мікалай Мікалаевіч з ААТ «Квасевічы», які на аўтамабілі МАЗ-555147 перавёз 671,5 тоны зерня.
Мізюта Уладзімір Мікалаевіч з ААТ «Новыя Стайкі», які на аўтамабілі МАЗ-551605 перавёз 668,3 тоны зерня.
Маладыя вадзіцелі
Агрэніч Раман Уладзіміравіч з ААТ «Святая Воля», які на аўтамабілі МАЗ-555142 перавёз 399 тон зерня.
Шайко Максім Алегавіч з ААТ «Мілейкі», які на аўтамабілі МАЗ-551605 перавёз 374 тоны зерня.
Клютко Віталій Віктаравіч з ДП э/б «Майск», які на аўтамабілі МАЗ-65018 перавёз 159 тон зерня.
Аператары зернесушыльных комплексаў
Струнеўскі Аляксандр Яўгенавіч, Муца Аляксандр Пятровіч з ААТ «Новыя Стайкі», якія на сушылцы ЗСК-30 перасушылі 1809,3 тоны зерня.
Паўленя Мікалай Іванавіч, Шыманчык Юрый Алегавіч з ААТ «Квасевічы», якія на сушылцы ЗСК-30Г перасушылі 1500 тон зерня.
Голуб Іван Іванавіч, Дубешка Сяргей Фёдаравіч з ААТ «Косава», якія на сушылцы М-819 перасушылі 993 тоны зерня.


На 23 ліпеня ў раёне было ўбрана 8286 гектараў зерневых і зернебабовых, што складае 40,6% да запланаванага. Намалочана 26887 тон зерня, у сярэднім па раёне ўраджайнасць склала 32,4 ц/га. Найбольшую ўраджайнасць маюць у ААТ «Квасевічы» – 45,3, «Косава» – 43,0, «Святая Воля» – 42,1 ц/га.