Кавярня па вуліцы Дэпутацкай

Колькі часу таму на наша апытанне на сайце жыхары Івацэвіч на пытанне «Чаго не хапае ў горадзе?» адказвалі: «Месцаў, дзе можна пасядзець з дзецьмі, невялікага кафэ…»
Няхай не кафэ, а толькі маленькая кавярня з’явілася па вуліцы Дэпутацкай райцэнтра насупраць магазіна «Санта». Некалі пусты куток стаў зручным і ўжо вядомым сярод моладзі месцам адпачынку. Глядзіце самі: вялікі навес на выпадак дажджу, некалькі лавак, можна прысесці і за сталом з дзецьмі: паесці марожанага, папіць прахалодных напояў ці чаю-кавы. Ці з’есці нешта кшталту хот-дога ці блінца – усё гэта прапануецца ў кавярні. Ад дарогі нядаўна з’явілася агароджа, што дадало месцу бяспекі. Яшчэ важна тое, што тут няма ў продажы спіртных напояў і піва. А значыць, можна атрымаць задавальненне ад добрага адпачынку.
Валерый Гапееў, фота аўтара.