Першы круг мы ўжо адыгралі

ивацевичи футбол

Буйнай перамогай завяршыла першы круг першынства сярод каманд другой лігі ФК “Івацэвічы”. Гэты матч у мінулую суботу праходзіў у Мінску, сапернік – добра вядомы “Энергетык-БДАТУ”, з якім нашы рабяты перасякаліся, яшчэ калі гулялі на Кубак рэгіёнаў.

Відаць, івацэвіцкія футбалісты настроіліся на бескампрамісную барацьбу, да якой мінчане былі проста не гатовы. 0:5 – з такім лікам перамагла івацэвіцкая каманда (двойчы вызначыліся Галоўчык і Пятроўскі, адзін мінчане забілі ў свае вароты). Гэта шостая перамога запар, якая дазволіла ўзняцца на трэці радок у турнірнай табліцы. Не верыцца, што яшчэ 7 тураў назад наша каманда займала 11-е месца, а зараз у тройцы лепшых.

Зараз двухтыднёвы перапынак, пасля пачнецца другі круг. ФК “Івацэвічы” першы матч правядзе на Магілёўшчыне супраць ФК “Горкі”.

Аляксандр ГОРБАЧ.

фота ілюстрацыйнае