Трагедыя на «алімпійцы»

У ноч з 3 на 4-е жніўня трагедыя здарылася на 149-м кіламетры «алімпійкі» (на ўчастку каля АЗС «Беларуснафты» ля Івацэвічаў). На гадзінніку было 4 гадзіны 15 хвілін, калі 51-гадовы мужчына з Івацэвічаў з веласіпедам у руках памкнуўся перайсці аўтамагістраль, але не ўлічыў абстаноўку і трапіў пад легкавік «Таёта». У выніку атрыманых траўмаў гэты пешаход, які не быў пазначаны святлоадбівальнымі элементамі, загінуў на месцы.

Гэта трэці чалавек, хто з пачатку года загінуў у выніку дарожна-транспартнага здарэння на тэрыторыі Івацэвіцкага раёна. Такім чынам, двое з загінуўшых – пешаходы. На жаль, вымушаны паўтарыцца: дадзеная катэгорыя ўдзельнікаў дарожнага руху вылучаецца недысцыплінаванасцю, легкадумнасцю. Вышэйзгаданы выпадак гэта толькі пацвярджае. Нагадаю: на аўтамагістралі М1/Е30 забаронены рух трактароў, мапедаў, веласіпедаў, пешаходаў. Па вялікім рахунку, на гэтай хуткаснай магістралі на дадзеным участку пешахода ці веласіпедыста не павінна быць! Але мужчына выйшаў на праезную частку …

Васіль ЖУР, начальнік АДАІ Івацэвіцкага РАУС.