Перамагла “Чорная каракаціца”

Першынство па пляжным валейболе, прысвечанае 500-годдзю Івацэвічаў, прайшло на “Кляноўка-арэне” ў мінулыя выхадныя дні. Удзел у спаборніцтве бралі пяць каманд – “Вымпел”, “Гардэмарыны”, “Фіксікі”, “Чорная каракаціца”, “Экран”.

Каманды былі разбіты на дзве групы, перамогу ў іх атрымалі “Чорная каракаціца” з Косава і “Вымпел” з Івацэвічаў, якія і сустрэліся ў фінальнай гульні. Перамогу святкавала “Чорная каракаціца”, тандэм косаўскіх валейбалістаў: Раман Самусік і Мікіта Худзінскі – атрымалі Кубак і медалі пераможцаў. Медалямі таксама былі ўзнагароджаны і дзве каманды прызёраў з Івацэвічаў – “Вымпел”, “”Гардэмарыны”.

Юліяна ЯКІМОВІЧ, в. а. дырэктара установы “Вымпел”.