З пачатку года 48 чалавек прыцягнуты да адміністрацыйнай адказнасці за п’янства на станцыі Івацэвічы

На чыгуначнай станцыі «Івацэвічы» рэдка бывае бязлюдна: усё ж такі праз наш райцэнтр праходзяць дзясяткі хуткіх і прыгарадных цягнікоў, сюды прыбываюць пасажыры не толькі з нашага раёна, а з Пінска, Ружан, Слоніма… Прыкра, але сярод іх нямала або моцна нецвярозых людзей, або людзей, якія вырашылі спажываць алкаголь на чыгуначнай станцыі.

З пачатку года прыцягнуты да адміністрацыйнай адказнасці 48 чалавек – тыя грамадзяне, хто распіваў спіртныя напоі ва неўстаноўленых месцах (на чыгуначнай станцыі і прылягаючай тэрыторыі) або знаходзіўся тут у стане алкагольнага ап’янення. Гэта ледзь не ў два разы болей, чым год назад (за 7 месяцаў 2018 года было прыцягнута да адказнасці 26 чалавек). Прычым мы займаемся людзьмі менавіта моцна п’янымі. І людзей, якія блынтаюцца па вакзале, часам спяць у такім стане, што не могуць дакладна сказаць куды канкрэтна яны едуць, – нямала. Як нямала і людзей, хто «непрыкметна» (нярэдка ў адзіночку) выпівае алкагольны напой перад тым, як сесці ў цягнік. А распіваць спіртныя напоі дазваляецца ў кафэ, рэстаранах, вагонах-рэстаранах – няўжо гэта ніхто не ведае?

Памятайце, што менавіта нецвярозыя пасажыры найчасцей становяцца ахвярай злачынцаў у цягніках. Таму няхай ваша падарожжа будзе цвярозым – ад гэтага выйграюць усе.

Віталь ВЫСОЦКІ, начальнік ЛПМ на ст. Івацэвічы.