“Алімпійка” працягвае збіраць ахвяры

Другую нядзелю запар на аўтамагістралі М1\Е30 рэгіструюцца ДТЗ са смяротным зыходам. І калі 4-га жніўня смяротнае раненне на 149-м кіламетры магістралі атрымаў 51-гадовы веласіпедыст з Івацэвічаў, то 11 жніўня на 150-м кіламетры – 48-гадовы вадзіцель цяжкагрузнага аўтамабіля “Івека”, жыхар Брэста.

Вось як развіваліся падзеі. Грузавы аўтамабіль “Міцубісі”, які рухаўся ў бок Мінска, знізіў хуткасць і прытармазіў перад пешаходным пераходам каля вёскі Яглевічы. А вось вадзіцель грузавога “Івека”, што ўслед рухаўся ў спадарожным кірунку, чамусьці не паспеў адрэагаваць на гэтыя дзеянні: “Івека” ўрэзаўся ў “Міцубісі”, вадзіцель “Івека” загінуў на месцы.

Па факту ДТЗ праводзіцца праверка.

Аляксандр ГОРБАЧ.