“ЛабірынтУм” – першыя поспехі

Уступная кампанія завяршылася і сёння бацькі і выпускнікі, якія сталі студэнтамі, дзякуюць выкладчыкам і кіраўніцтву філіяла сталічнага рэпетытарскага цэнтра “ЛабірынтУм” у Івацэвічах, за вынік – мары збыліся, яны паступілі ў ВНУ. У мінулым навучальным годзе ў цэнтры займалася 29 чалавек, з якіх 15 – мэтанакіравана ў групах па падрыхтоўцы да ЦТ.

Як адзначыла дырэктар цэнтра Наталля Паўлаўна Басалай, дарэчы, наша зямлячка, балы ЦТ, якія набралі вучні, даволі высокія. Да прыкладу, па фізіцы сярэдні бал – 63, па матэматыцы – 65, па англійскай мове – 79, біялогіі – 74,5, гісторыі – 63. Шэсць абітурыентаў паступілі на факультэты з прахадным балам ад 311 і вышэй з 400! І гэта рэзультат толькі Івацэвіцкіх выпускнікоў. Але самае галоўнае – збыліся мары ўсіх, усе паступілі ў тыя навучальныя ўстановы, куды хацелі.

– З паступіўшых 74 працэнты выпускнікоў паступілі на бюджэт! Нашы выпускнікі сталі студэнтамі прэстыжных універсітэтаў, у ліку якіх БДУІР, БНТУ, БДЭУ, Эканамічны ўніверсітэт у Познані (Польшча)… — цытуе статыстыку Наталля Паўлаўна.

Такія рэзультаты дасягнуты, дзякуючы зладжанай рабоце выкладчыкаў цэнтра. Яны сталі сапраўднай камандай за першы навучальны год. Выкладчыкамі была праведзена сур’ёзная прафарыентацыйная работа, дзякуючы якой выпускнікі сталі менавіта тымі абітурыентамі, якія самі фарміруюць конкурс.

Валянціна БОБРЫК.