За два дні — як за два месяцы

Лета бягучага года не радавала дажджамі. Так, за чэрвень  у Івацэвічах, па інфармацыі раённай метэастанцыі,  выпала 58,5 міліметраў ападкаў (норма – 74 мм), у ліпені – 42,5 мм пры норме – 89 мм.

Відаць, надвор’е вырашыла «вярнуць даўгі» – і ў сярэдзіне адыходзячага тыдня на наш раён абрушыліся моцныя ліўні.
Так, за два дні – 13 і 14 жніўня – у Івацэвічах выпала 100,2 мм ападкаў! Прыкладна, як за два папярэднія месяцы разам. Толькі за ноч на 13 жніўня выпала 57,9 мм – гэта больш, чым за ўвесь ліпень! Дарэчы, жнівень – адзін з самых сухіх месяцаў, норма – 59 мм. Такім чынам, за два дні выпалі ледзь не дзве месячныя нормы ападкаў жніўня.
Але ці не «спазніліся» дажджы? Іх так чакалі аграрыі ў чэрвені, у ліпені… Тлумачыць Раман Жук, першы намеснік старшыні Івацэвіцкага райвыканкама, начальнік райсельгасхарчу:
– Гэта вельмі патрэбныя дажджы. Канешне, было б добра, калі б такія моц-ныя ліўні прайшлі ў чэрвені, ліпені, але і зараз яны дазволяць добра стартаваць азімаму рапсу, стануць больш сакавітымі травы, на якіх пасецца жывёла, «павесялеюць» кукуруза, цукровыя буракі… Гэтыя дажджы нашых аграрыяў парадавалі.
Аляксандр ГОРБАЧ.