Прынцыповы матч на «Кляноўка-арэне»

фота ілюстрацыйнае

 17 жніўня, пройдзе чарговы матч першынства Беларусі па футболе сярод каманд другой лігі. ФК «Івацэвічы»,  якая не прайграе ўжо некалькі месяцаў запар, сустрэнецца з лідарам – ФК «Арсенал» з Дзяржынска.
Вынік гэтай гульні дазволіць атрымаць адказ на галоўнае пытанне: ці зможа ФК «Івацэвічы» ў бягучым сезоне ўключыцца ў барацьбу за выхад у 1-ю лігу.
Пачатак у 16.00.
Кошт білетаў: 2 рублі (дарослы), 50 капеек (дзеці да 16 гадоў).
Сектар спорту і турызму райвыканкама.