АЗС №27 запрацуе ў снежні

Адразу два звароты паступілі ў райгазету ў мінулы панядзелак, якія тычыліся адной праблемы.
У Івацэвічах закрылася на рэканструкцыю аўтазаправачная станцыя №27 РУП «Беларуснафта», дзе аўтамабілісты маглі заправіць машыну і аўтамабільным газам. Гэта адзіная аўтазапраўка ў Івацэвіцкім раёне, дзе могуць заправіцца газам фізічныя асобы, калі не лічыць станцыю, якая належыць прадпрыемству Івацэвіцкі раён газазабеспячэння, але знаходзіцца адносна далёка – у Целяханах. Падобная станцыя яшчэ функцыянуе ў Бярозе.
Аўтар публікацыі звярнуўся да намесніка дырэктара – галоўнага інжынера РУП «Беларуснафта-Брэстаблнафтапрадукт» Аляксандра Кавальчука з просьбай патлумачыць сітуацыю:
– Рэканструкцыя аўтазаправачнай станцыі №27 у Івацэвічах – планавая, яшчэ два гады назад была атрыманы дазвол на яе правядзенне. На дадзены момант атрыманы ўсе да-звольныя дакументы на правядзенне работ, а ўжо 19 жніўня рэканструкцыя пачалася. Як плануецца, будаўніча-мантажныя работы будуць завершаны да 1 снежня 2019 года, пасля пачнуцца пуска-наладачныя работы, якія ў снежні будуць завершаны. Рэканструкцыя аб’екта наспела ўжо даўно. І газазаправачны пункт стане больш сучасным, пад адзіным навесам, і магазін плошчай болей за 100 кв. м запрацуе. Просім з разуменнем аднесціся да неабходнасці правядзення работ.
Падрыхтаваў Аляксандр ГОРБАЧ.