Стан пацярпелых здавальняючы

22 жніўня дарожна-транспартнае здарэнне адбылося на “алімпійцы” паблізу вёскі Чамялы. 60-гадовы вадзіцель “Форда”, які перавозіў у салоне дзвюх жанчын і 5-гадовага хлопчыка, не справіўся з кіраваннем і дапусціў сутыкненне з МАЗам, што рухаўся ў спадарожным кірунку.

У выніку ДТЗ траўмы рознай ступені цяжкасці атрымалі вадзіцель і ўсе пасажыры, што знаходзіліся ў легкавіку. На дадзены момант стан іх здавальняючы, іх жыццю нічога не пагражае. На заднім сядзенні 5-гадовы хлопчык (ён быў у дзіцячым крэсле) і 33-х гадовая жанчына пацярпелі таксама, і мы мяркуем таму, што яны не былі прышпілены рэменем бяспекі, бо ў аварыях такога кшталту пасажыры, якія знаходзяцца на заднім сядзенні, цярпяць толькі тады, калі не прышпілены. Гэтае ДТЗ толькі пацвярджае важнасць выкарыстання рэмня бяспекі.

Васіль ЖУР, начальнік АДАІ Івацэвіцкага РАУС.