Івацэвічам – 500 гадоў: «Капітал месца»

Серыя мерапрыемстваў у рамках новага праекту асацыяцыі аховы інтэлектуальнай уласнасці «БелБрэнд» «Капітал месца»,  праводзілася 23 жніўня сумесна з Івацэвіцкім раённым выканаўчым камітэтам, ГА «Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі», пасольствам Рэспублікі Польшча ў Мінску.

Гэты культурна-эканамічны праект накіраваны на прыцягненне інвестыцыйнага капіталу ў рэгіёны праз стварэнне і рэалізацыю новых брэндаў, заснаваных на мясцовай гісторыка-культурнай спадчыне.

Так, падчас каворкінгу ўдзельнікі з усёй рэспублікі прэзентавалі ўласныя маладзёжныя праекты рознай тэматыкі і накіраванасці. Івацэвіцкі раён прадставілі вучні ДУА «Сярэдняя школа №3 г. Івацэвічы» Юлія Якушава і Станіслаў Ратахін, з праектам «Турыстычны даведнік. Івацэвіцкі край», былы навучэнец ДУА «Ліцэй Івацэвіцкага раёна», а зараз студэнт БДУІРа Данііл Вайцешык з праектам «Безкалектарны магнітна-левітацыйны сонечны матор» і вучанік ДУА «Косаўская срэдняя школа» Мікіта Бянько з праектам «Праграмаванне Ардуіна».

Таксама стартаваў маладзёжны квэст па арт-аб’ектах, якія былі створаны спецыяльна да юбілею райцэнтра.

Ганна Ільяшэвіч, фота аўтара