Івацэвічам – 500 гадоў: «Спяваю табе, мой горад!»

Святочная праграма ўвечары  23 жніўня працягнулася на плошчы каля Лядовай арэны.

Тут дзяцей і дарослых чакалі атракцыёны, гандлёвыя рады і нават фуд-тракі.  Аматараў творчасці сабраў канцэрт «Спяваю табе, мой горад!», падчас якога свае музычыныя віншаванні гледачам дарылі артысты мастацкай самадзейнасці раёна. Асаблівае ажыўленне выклікала у гасцей свята дэфіле юных мадэляў цэнтра моды і стылю «M.Y. Studio», а таксама выступленне выхаванцаў студыі сучаснага танцу «Grand Dance studio». Завяршыўся вечар танцавальна-забаўляльнай праграмай «Рытмы вячэрняга горада».

Ганна ІЛЬЯШЭВІЧ, фота аўтара.