Івацэвічам – 500 гадоў: вітаем, барадатая няясыць!

У суботу, 24 жніўня, у 10 гадзін на плошчы ля райвыканкама адбылося адкрыццё паркавай скульптуры – птушкі барадатай няясыці. Адкрыў скульптуру старшыня райвыканкама Аляксандр Грыцук.

Такім чынам у нашым горадзе з’явілася першая паркавая скульптура. У старонку гісторыі  Івацэвічаў запісаны яшчэ адзін радок.