Івацэвічам – 500 гадоў: “Міс-малютка”

Гэтая дзея на галоўнай плошчы была самай кранальнай, перапоўненай замілаванасцю і ўсмешкамі.

Каго трэба было пашкадаваць, дык гэта журы, перад якімі стаяла надзвычай складаная задача. Але з задачай журы справілася, напрыканцы адзначыўшы выдатную падрыхтоўчую работу Цэнтра дзіцячай творчасці.

Конкурс атрымаўся арыгінальным, яркім, насычаным.  А пераможца – Яна (нумар 6).

Міс абаянне – Варвара (нумар 7)

Міс усмешка – Дар’я (нумар 4)

Міс пяшчота – Маргарыта (нумар 1)

Міс артыстычнасць – Дарына (нумар 3)

Міс зачараванне – Аліса (нумар 5)

Міс арыгінальнасць – Насця (нумар 2)