Івацэвічам – 500 гадоў: лазернае шоу і феерверк

Увечары святочныя мерапрыемствы перамясціліся на пляцоўку каля Лядовай арэны.

Пралогам стала тэатралізаваная дзея,прысвечаная 500-годдзю Івацэвічаў.  Затым эстафету святкавання працягнула эстрадна-танцавальная праграма групы «БайСіці», якія выканалі сучасныя хіты і кампазіцыі мінулага. Шмат гледачоў сабрала лазернае шоу, якое таксама расказала пра гісторыю развіцця Івацэвічаў. А потым неба расквеціў рознакаляровы феерверк. 

Ніхто не спяшаўся разыходзіцца па дамах, шмат моладзі і тых, хто малады душой, засталіся танчыць на дыскатэцы ад «Радзіус FM».