Івацэвічам – 500 гадоў: вуліца Леніна як выставачны, гандлёвы цэнтр, горад майстроў і забаў
Насамрэч, па частцы вуліцы Леніна, што ад павароту на вуліцу Паштовую і да універсама, трэба было ісці вельмі доўга, каб усё разгледзіць і пабачыць.
Выстаўкі прадукцыі прадпрыемстваў горада рознай формы ўласнасці, рэкламныя, азнаямленчыя стэнды і пляцоўкі арганізацый, работы майстроў народнай творчасці…
Выстаўку тавараў прадпрыемстваў наведаў старшыня Брэсцкага аблвыканкама Анатоль Ліс у суправаджэнні старшыні Івацэвіцкага райвыканкама Аляксандра Грыцука.
Хапала на гэтай вуліцы і пляцовак для забаў дзяцей. І вялізныя, незвычайныя лялькі і трошкі пужалі ды вабілі малых.
А па другім баку вуліцы – продаж самых розных твараў і прадукцыі. І напрыканцы шляху, як прытаміліся – цэлы часовы рэстаран спажывецкага таварыства на вольным паветры, дзе асаблівым попытам карысталіся месцы пад навесамі, бо дзень 24 жніўня быў і сонечным, і спякотным.