Івацэвічам – 500 гадоў: заключны акорд свята на “Кляноўка-арэне”  – перамога ФК “Івацэвічы” з лікам 4:3!

У нядзелю 25 жніўня святкаванне дня нараджэння горада Івацэвічы завяршылася на новым стадыёне “Кляноўка-арэна”. Уваход на трыбуны быў бясплатны.

Перад гледачамі выступіў аркестр ваеннай камендатуры з горада Баранавічы, затым пачаўся футбольны матч між ФК “Івацэвічы” і ФК “Белшына-2” з Бабруйска.

Нашы футбалісты некалькі засмуцілі сваіх балельшчыкаў, калі пайшлі на перапынак, прайграючы 1:2.

У перапынку футбольнага матча гледачы на трыбунах (а стадыён быў перапоўнены) маглі атрымаць эмоцыі ад паказальнага выступлення дэсантнікаў 38-й асобнай гвардзейскай штурмавой брыгады з г. Брэста.

Затым пачаўся другі тайм, і івацэвіцкія футбалісты у самым яго пачатку спачатку зраўнялі лік, а пасля і выйшлі наперад – 3:2. Госці з Бабруйска правялі вострую контратаку, разыгралі стандартную камбінацыю, якая завяршылася голам, і лік зноў зраўняўся.

Аднак нашы футбалісты не збіраліся адседжвацца. Увогуле, другі тайм атрымаўся імклівым, вострым, багатым на небяспечныя моманты, стандартныя сітуацыі і галы. Сумаваць балельшчыкам не было калі. ФК “Івацэвічы” яўна дамініравала, безупынна атакавала – і гол адбыўся!

4:3 – перамога ФК “Івацэвічы”.

На такой радаснай ноце закончылася святкаванне горадам ягонага 500-годдзя.

Зараз будзе гол!