Свята для будучых першакласнікаў

Па добрай традыцыі пярвічная прафсаюзная арганізацыя УАЗ «Івацэвіцкая ЦРБ» перад пачаткам навучальнага года правяла для дзяцей работнікаў, якія ідуць у першы клас, яскравую святочную праграму, прымеркаваную да Дня ведаў. Сёлета на свята былі запрошаны 40 будучых першакласнікаў.
Дзяцей і іх бацькоў віншаваў з надыходзячым святам старшыня прафкама райбальніцы Вячаслаў Жагальскі. Ён адзначыў, што «першы раз у першы клас» – запамятаецца дзецям на ўсё жыццё, таму, каб правесці лета і сустрэць школьную пару, і праводзіцца трэці год запар гэта свята.

Таксама Вячаслаў Жагальскі паабяцаў шмат сюрпрызаў для будучых школьнікаў, і яны сапраўды былі. Дзяцей чакала забаўляльная праграма ад артыстаў Івацэвіцкага ГДК, падчас якой яны разам з казачнымі героямі танцавалі, спявалі, разгадвалі загадкі. Напрыканцы свята ўсе атрымалі прыемныя падарункі – канцылярскія наборы, якія абавязкова спатрэбяцца будучым школьнікам, і салодкі пачастунак.
Ганна Ільяшэвіч,
фота аўтара.