Індычка і дзевяць індычанят… фігурыравалі ў судзе

фота ілюстрацыйнае

Дзве немаладыя жанчыны з Івацэвічаў з’яўляюцца суседкамі, адносіны паміж імі да нядаўняга часу былі някепскімі. У малодшай суседкі Г. у гаспадарцы маецца індычка, якая ходзіць «па ўласнай праграме» – то ў сваім агародзе, то ў агародзе старэйшай суседкі Д.
Але гэтая старэйшая суседка, як высветлілася, жанчына з багатай фантазіяй. Каб індычка не бадзялася па чужых агародах без толку, яна набыла дзесяць яек і «падклала» пад птушку, а гаспадыні індычкі нічога пра гэта не паведаміла. Праз пэўны час індычка зноў выйшла на свае «праменады» па агародах. Ды не адна! Побач з гэтай буйной птушкай гулялі дзевяць маленькіх прыгожых індычанят.
Пытанне: каму яны належаць?
Але тут гаспадыня надумала прадаць індычку. У адзін з дзён да Г. наведаўся пакупнік і купіў птушку, але забегала-завохкала суседка Д. – індычаняты ж мае! Дзе яны, дарэчы? Ёй падалося, што прадалі і іх. Узнікла сварка, Г. выклікала міліцыю, скла-дзены пратакол…
«Разборкі» пра лёс птушкі перанесліся ў залу суда Івацэвіцкага раёна, бо Д. напісала заяву з просьбай прыцягнуць да адказнасці Г. за крадзеж індычанят… Уявіце сабе, якімі справамі часам прыходзіцца разбірацца раённаму суду!

Арцём ПАДАЛЯНЕЦ, суддзя судаІвацэвіцкага раёна.