Баявая нічыя на «Кляноўка-арэне»

Фота ілюстрацыйнае

У мінулую суботу на “Кляноўка-арэне” прайшоў чарговы матч першынства Беларусі па футболе сярод каманд другой лігі. ФК “Івацэвічы” прымала “ДЮСШ-3-Стэнлес” з Пінска.
Атрымаць перамогу ў гэтай гульні не ўдалося: наша каманда доўга вяла ў ліку – 1:0, але ў апошнія 15 хвілін матча госці забілі двойчы, а нашы рабяты вызначыліся за гэты час толькі адзін раз – 2:2. Нельга сказаць, што гэты вынік несправядлівы для нашай каманды, бо пінчане напачатку другога тайма яшчэ не рэалізавалі і пенальці. Баявая нічыя, якая дазваляе ФК “Івацэвічы” працягваць барацьбу за месца ў чацвёрцы лепшых.
У гэтым сэнсе вельмі важным будзе наступны выязны матч, які наша каманда ў бліжэйшыя выхадныя правядзе з прамым канкурэнтам і суседам у турнірнай табліцы – з ФК “Андэрдог” з пасёлка Чысць Маладзечанскага раёна. Нагадаю, “Андэрдог” у першым крузе на “Кляноўка-арэне” быў мацнейшым за ФК “Івацэвічы” – 4:2.
Аляксандр ГОРБАЧ.