100 балаў на ЦТ

Раённы паказчык якасці навучання па ўсіх прадметах склаў на першай ступені сярэдняй адукацыі 66,5 працэнта, на другой і трэцяй ступенях – 64,8 працэнта.
Радуе той факт, што двое выпускнікоў устаноў адукацыі Івацэвіцкага раёна па выніках цэнтралізаванага тэсціравання атрымалі па сто балаў. Абодва – па замежнай мове. Гэта Аляксандр Галавач, выпускнік ДУА «Ліцэй Івацэвіцкага раёна», які на ЦТ атрымаў 100 балаў па англійскай мове (настаўнік Таццяна Міхайлаўна Герман), і Рэната Жмайлік, выпускніца ДУА «СШ №4 г. Івацэвічы» – па нямецкай мове (настаўнік Наталля Міхайлаўна Пагуда).
Яшчэ па сямі прадметах меншыя, але даволі высокія рэзультаты на ЦТ у раёне. Яны вышэй за абласны паказчык. Па Брэсцкай вобласці 100-бальны рэзультат па прадметах на ЦТ атрымалі больш за тры дзясяткі выпускнікоў.
Павялічылася колькасць вучняў, якія прадоўжаць навучанне ў ВНУ – 49,22 працэнта.
Валянціна БОБРЫК.