Урачыстая лінейка да Дня ведаў у сярэдняй школе №4 г. Івацэвічы

На ўрачыстую лінейку,прысвечаную пачатку навучальнага года, у ДУА “СШ №4 г. Івацэвічы” 2 верасня сабраліся вучні, бацькі, настаўнікі, ганаровыя госці – начальнік аддзела па адукацыі райвыканкама Ігар Куіс, начальнік Івацэвіцкага раённага аддзела па надзвычайным сітуацыям Сяргей Новік і Валерый Калесніковіч, дэпутат Івацэвіцкага раённага Савета дэпутатаў 28 склікання, намеснік дырэктара замежнага прадпрыемства з абмежаванай адказнасцю “Зімпелькампбел”.

Дырэктар школы Алег Раўчэня павіншаваў  бацькоў, настаўнікаў і вучняў з пачаткам новага навучальнага года, пажадаў усім новых перамог у вучобе. На ўрачыстым мерапрыемстве выступілі госці, выказалі шматлікія пажаданні вучням, настаўнікам і бацькам. Потым быў першы званок, пасля якога вучні накіраваліся ў класы на першы ўрок ведаў пад назвай: “Займай, Беларусь маладая мая, свой пачэсны пасад між народамі”.

Юлія Кавалёва.