Узнагароджана ордэнам Маці

Кожны з нас укладвае свой сэнс у паняцце «шчасце». Для шматдзетнай маці Таццяны Мялік яно заключаецца ў тым, каб пяцёра яе дзяцей выраслі добразычлівымі, мэтанакіраванымі людзьмі і заўсёды адчувалі цеплыню роднага дома. «Маё шчасце памножанае на пяць» – так гаворыць пра сябе жанчына.

10 верасня, у Рэчкаўскім сельвыканкаме ва ўрачыстай абстаноўцы Таццяна Мялік атрымала з рук старшыні раённага Савета дэпутатаў Аляксандра Сарокі ордэн Маці. Віншавалі маці з такім пачэсным званнем у гэты дзень дырэктар ДУ «Івацэвіцкі тэрытарыяльны цэнтр сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва» Дзяніс Пакалюк, выконваючая абавязкі загадчыцы аддзялення сацыяльнай адаптацыі і рэабілітацыі ДУ «Івацэвіцкі тэрытарыяльны цэнтр сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва» Алена Тысевіч, старшыня Рэчкаўскага сельвыканкама Ганна Латышэвіч, прасвітар царквы хрысціян веры евангельскай Юрый Селюжыцкі, а таксама шматдзетныя матулі, некаторыя з якіх ужо былі ўзнагароджаны ордэнам Маці.  Падрабязнасці чытайце ў раённай газеце «Івацэвіцкі веснік».

Ганна Ільяшэвіч, фота аўтара.