Але крымінальная справа ўзбуджана…

Яшчэ адзін даволі павучальны выпадак, які таксама адбыўся на чыгуначнай станцыі «Івацэвічы».

15-гадовая дзяўчына забыла ў туалеце дарагі мабільны тэлефон. Прыкладна праз дзесяць мінут спахапілася, пабегла ў туалет, а тэлефона ўжо няма. Выклікала міліцыю. Пошукі «мабільніка» поспеху не прынеслі. Праглядваем відэазапіс, бачым, што прыкладна ў гэты час у туалет заходзіць немаладая жанчына, але як даказаць, што менавіта яна ўзяла чужую рэч?
Праходзіць прыкладна 10 дзён. І вось да гэтай дзяўчыны прыходзіць мужчына, зяць вышэйзгаданай жанчыны, і перадае ёй тэлефон. Як высветлілася, ён забраў «мабільнік» у сына (бабуля гэты ўкрадзены тэлефон падарыла ўнуку). Іншымі словамі, яна прысвоіла чужую рэч, стала ёй распараджацца. Хаця зяць і вярнуў «мабільнік», але крымінальная справа ўзбуджана. Вельмі абураліся яны: мы ж маглі яго выкінуць, а мы вярнулі, прынеслі тэлефон гаспадару, а справа ўзбуджана.
Мараль: не трэба нават на кароткі час браць, прысвойваць чужыя рэчы. Калі ўбачылі безгаспадарчую сумку, тэлефон, то зрабіце паведамленне ў міліцыю або су-
працоўнікам аб’екта, які наведалі, але чужое не кранайце. Бо пасля можна моцна пашкадаваць.
Віталь ВЫСОЦКІ, начальнік ЛПМ на ст. Івацэвічы.