Укралі веласіпед… за адну мінуту

Жыхар Івацэвічаў прыехаў на чыгуначны вакзал у 13 гадзін 12 мінут. Паставіў веласіпед каля ўваходу ў вакзал, рушыў у памяшканне, каб купіць білет. Стаў у чаргу. А ўжо ў 13 гадзін 13 мінут другі жыхар Івацэвічаў, які праходзіў міма, убачыў, што веласіпед не прышпілены, «не мае гаспадара», сеў – і паехаў па сваіх справах.
Гэты факт супрацоўнікі лінейнага пункта міліцыі на ст. Івацэвічы, пасля заявы аб крадзяжы, устанавілі, калі сталі знаёміцца з відэазапісам (на чыгуначнай станцыі «Івацэвічы» ўстаноўлена сістэма відэаназірання). Мы знайшлі злодзея. Вядзецца праверка, вырашаецца пытанне аб узбу-
джэнні крымінальнай справы.
Застаецца дадаць, што не трэба спа-
дзявацца на сістэму відэаназірання. Веласіпед трэба прышпільваць на замок. Як бачыце, нават адной мінуты злодзею хапае, каб завалодаць безгаспадарчым тран-
спартным сродкам.

Віталь ВЫСОЦКІ, начальнік ЛПМ на ст. Івацэвічы.